СООО Белвест требуются рабочие

Новости района

Штогод для аказання дапамогі на перыяд падрыхтоўкі і правядзення сельгасработ за гаспадаркамі замацоўваюцца адказныя асобы з ліку работнікаў райвыканкама, раённых службаў, упраўлення райсельгасхарчу.


Не стаў выключэннем і сёлетні год – рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 20 лютага 2015 года за шасцю сельгаспрадпрыемствамі раёна таксама замацаваны адказныя работнікі.


Акрамя гэтага, тым жа рашэннем за сельгаспрадпрыемствамі замацаваны тэхніка і людзі арганізацый і ўстаноў Прыдзвіння. Усяго, напрыклад, будзе накіравана каля 20 адзінак тэхнікі з вадзіцелямі і механізатарамі. Дадаткова для аказання практычнай дапамогі тры прадстаўнікі ДКУСП «Бешанковіцкая ПМК-41» і УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» будуць накіраваны ў ДП «ПалітаддзелецАгра», двух работнікаў на гэты перыяд абавязаны накіраваць у ДП «ПлісыАгра» той жа камунгас і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Рады ААТ «Бешанковічы-Аграсервіс» таксама папоўняць прадстаўнікі ДРБУ-52 і ААТ «Віцебскдрэў».


Словам, такі гарадскі «дэсант» у выглядзе тэхнікі і людзей павінен аказаць сельгаспрадпрыемствам адчувальную дапамогу ў правядзенні веснавых палявых работ. Адказныя ж асобы будуць не толькі кантраляваць якасць і тэмпы яравой сяўбы, але і аказваць на месцах гаспадаркам практычную дапамогу ў арганізацыйным працэсе да канца гэтай кампаніі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *