Бешенковичские культработники приняли участие в областной конференции Особенности, результаты работы сельских Домов культуры

2017 год - Год науки

  Культработнікі Віцебшчыны сабраліся ў Докшыцах на абласную канферэнцыю пад назвай “Асаблівасці, здабыткі, вынікі працы сельскіх Дамоў культуры”. Гасцямі форума сталі начальнікі аддзелаў культуры райвыканкамаў, дырэктары клубных устаноў і школ мастацтваў. Удзел у абмене вопытам прымалі і нашы землякі.
На сустрэчу завіталі таксама прадстаўнікі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Работнікі культуры абмеркавалі інавацыйныя падыходы ў абслугоўванні жыхароў вёскі, новыя формы мерапрыемстваў. Была арганізавана выстава ткацтва Дамоў рамёстваў раёнаў вобласці.
   Па словах начальніка аддзела культуры райвыканкама Наталлі Мікалаеўны Апанасёнак, канферэнцыя была вельмі павучальнай, бо яе ўдзельнікам прадставілася магчымасць паглядзець, чым жывуць іншыя рэгіёны вобласці, параўнаць са сваімі здабыткамі і нешта ўзяць сабе на ўзбраенне. Паказальным тут можна лічыць вопыт працы Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Пастаўскага раёна. Пры ўстанове культуры працуе багата творчых калектываў і аматарскіх аб’яднанняў, дзе займаюцца не толькі дзеці, але і іх бацькі.
   У завяршэнне канферэнцыі ў кінаканцэртным зале “Іскра” адбыўся справаздачны канцэрт пераможцаў абласнога агляду-конкурсу ўстаноў клубнага тыпу і дзіцячых школ мастацтваў, які праходзіў на працягу 2012 года. Праграма ўключала выступленні 25 творчых калектываў. Прыемна, што сярод іх былі і нашы землякі: уразіў гледачоў народны вакальны ансамбль “Вакаліз” Астровенскай дзіцячай музычнай школы (на здымку).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *