Зелёная планета — 2013

Человек и природа

  У межах 21-га Міжнароднага дзіцячага экалагічнага форуму «Зялёная планета-2013» аддзел адукацыі  райвыканкама і экалагічны аддзел раённага Цэнтра дзяцей і моладзі правялі раённы конкурс з аднайменнай назвай.     
  На думку яго арганізатараў, конкурс садзейнічае выхаванню ў дзяцей беражлівых адносін да агульначалавечых каштоўнасцяў у адпаведнасці з прынцыпам захавання прыроднай разнастайнасці, фарміраванню ў юных жыхароў нашай краіны экалагічнай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі ў адносінах да глабальных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам.
  Удзел у раённым завочным экалагічным форуме прымалі выхаванцы СШ №1 райцэнтра, Каранеўскай, Сініцкай і Свячанскай СШ-садкоў, Бачэйкаўскай і Ульскай СШ, Пліскай БШ-садка. Лепшыя работы вызначалі па намінацыях.
  Так, у конкурсе «Жыццё леса і лёсы людзей», дзе ацэньваліся літаратурныя замалёўкі ў прозе і вершах, публіцыстыка, эссе аб прыгажосці і экалагічных праблемах роднага краю, а таксама аб людзях, якія прысвяцілі жыццё ахове прыроды, першае месца прысуджана выхаванцам Каранеўскай СШ-садка, другое – Бачэйкаўскай СШ.
  Шмат работ было прадстаўлена на конкурс малюнкаў «Зялёная планета вачамі дзяцей». Першае месца тут падзялілі прадстаўнікі Ульскай і Каранеўскай школ, другое – Каранеўскай СШ-садка і СШ №1 райцэнтра, трэцяе месца дасталася вучням Сініцкай СШ-садка. Куды менш было прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Экааб’ектыў», дзе прэзентаваліся фотарэпартажы аб экалагічнай сацыяльна-карыснай дзейнасці дзіцячых калектываў. Тут прысуджана толькі першае месца. У лідарах юныя эколагі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Усе пераможцы адзначаны ганаровымі граматамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *