На предстоящую зиму Бешенковичскому району понадобятся 10 тысяч кубов дров и 21 тысяча — щепы

Год бережливости

У Год беражлівасці неабходна эканомна расходваць бюджэтныя сродкі і грошы грамадзян, якія спраўна аплочваюць паслугі ЖКГ, асабліва калі справа датычыцца забеспячэння эфектыўнага выкарыстання цеплавога абсталявання і падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона 2013-2014 года. На гэта нацэліў энергетыкаў
і камунальшчыкаў кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец.
  Старшыня аблвыканкама зрабіў акцэнт і на тым, што запас мясцовых відаў паліва на новы ацяпляльны сезон трэба зрабіць да 1 ліпеня. Да гэтага патрабавання прыслухоўваюцца і ў нас у раёне. Нарыхтоўкай дроў у камунальнай службе раёна займаюцца 6 брыгад: у аграгарадках Бачэйкава, Ула, Ржаўка, Астроўна, Вярхоўе і райцэнтры.
  Па словах дырэктара УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» Ігара Георгіевіча Сліўца, для забеспячэння падачы цяпла ў жыллёвы і вытворчы сектары ў перыяд халадоў спатрэбяцца 10 тысяч кубоў дроў і 21 тысяча – трэсак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *