Зябліва паднята на 19% плошчаў

Заботы сельские

У сельгаспрадпрыемствах раёна вядзецца пад’ём зябліва. Іншымі словамі, аграрыі рыхтуюць плошчы пад сяўбу яравых культур 2014 года. Увогуле трэба ўзараць 13700 гектараў зямлі. На канец мінулага тыдня работы былі ажыццёўлены больш чым на 19% плошчаў.

— Мы надаём пільную ўвагу якасці ворыва пры пад’ёме зябліва, — адзначае першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Андрэй Анатольевіч Булаўкін. – А таксама сочым за тым, каб усе ўчасткі былі ўзараны. Выкарыстанне земляў знаходзіцца сёння на асаблівым кантролі.

Зябліва паднята ўжо на плошчы амаль 2700 гектараў. Мы павінны выйсці на 390 гектараў ворыва ў дзень, пакуль гаспадаркі адольваюць да 300 гектараў. Падлічылі, што пры такой сярэдняй выпрацоўцы на ўсіх запланаваных плошчах пад’ём зябліва будзе завершаны без праблем у вызначаны тэрмін, а пасяўную 2014 года працаўнікі вёскі сустрэнуць у поўным узбраенні.

Сярод лепшых сельгасарганізацый, дзе прытрымліваюцца тэмпаў і якасці ворыва можна адзначыць ПУП “Свіціна-ВМК” і ПУП “АграВітВін”. Работы ў гэтых гаспадарках ажыццёўлены на 53 і 41% плошчаў адпаведна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *