Сталі спонсарамі навагодняга свята

Общество

Новы 2014 год набліжаецца да нас упэўненым і бадзёрым крокам. Мы выдатна ведаем, што правядзенне гэтага свята павінна быць яркім, маляўнічым і запамінальным.


Менавіта такім гэты самы чароўны дзень у годзе маюць намер зрабіць для выхаванцаў спецыялізаванага цэнтра для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці імя Л. М. Даватара спонсары. Гэтую ролю на сябе сёлета возьме райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна, якому выдзелены мэтавыя сродкі па лініі Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК у суме 3 мільёны рублёў.


Трэба сказаць, што і прафсаюзныя камітэты сельгаспрадпрыемстваў раёна актыўна напаўняюць мяшкі Дзеда Мароза прысмакамі. Падарункі атрымаюць усе члены прафсаюзных арганізацый, пра іх дзяцей таксама паклапоцяцца прадпрыемствы. Напрыклад, у ААТ «Бачэйкава-Агра» на гэтыя мэты адпусцілі каля 36 мільёнаў рублёў, у «Палітаддзельцы-Агра» – каля 42, «АграВітВіне» – каля 20 мільёнаў.


Традыцыйна прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу сталі спонсарамі і для ўстаноў адукацыі. Напрыклад, ПМС шэфствуе над Бачэйкаўскай СШ, «Астроўна» і «Плісы-Агра» арганізавалі падарункі для дзятвы мясцовых школ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *