На Бешенковиччине профессиональный праздник отмечают работники связи

В трудовых коллективах

7 мая работнікі раённага вузла электрычнай сувязі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Гэта сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе людзі! Іх творчая прафесія заўсёды развіваецца разам з удасканаленнем сучаснай сеткі.


Сувязісты раёна настойліва працуюць над тым, каб даць магчымасць жыхарам нават у самых аддаленых вёсках карыстацца сродкамі тэлекамунікацый для павышэння свайго эканамічнага, сацыяльнага і культурнага дабрабыту.


Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт «Зары» сустрэлася з начальнікам лінейна-тэхнічнага ўчастка РВЭС А. А. Самсонавым і пагутарыла аб тым, чым зараз жыве раённы вузел электрасувязі.


– На сённяшні дзень на абслугоўванні вузла электрасувязі знаходзяцца 3964 тэлефонныя абаненты, размешчаныя ў райцэнтры, і 4017 – на вёсцы, – адзначыў Арцём Аляксандравіч. – У раёне налічваецца 17 аўтаматычных тэлефонных станцый, з іх 14 – электронныя. 16 АТС працуюць па валаконна-аптычнаму кабелю. Варта адзначыць, што валаконна-аптычная лінія паступова выцясняе медна-кабельную, дзякуючы чаму нашы абаненты атрымліваюць магчымасць доступу да сучасных паслуг сувязі.


У цяперашні час інтэрнэт ужо перастаў быць прадметам раскошы. Зараз гэта проста зручны спосаб абмену і атрымання тэкставай, аўдыё- і відэаінфармацыі. У рамках гандлёвай маркі byfly мы прапануем доступ у інтэрнэт па правадных і бесправадных тэхналогіях. У сямействе правадных тэхналогій самымі папулярнымі з’яўляюцца тэхналогіі ADSL і gPON. Бесправадны доступ byfly прапануе з выкарыстаннем тэхналогій Wi-Fi і 3G. Дарэчы, 3878 жыхароў раёна выбралі byfly ад Белтэлекама.


Па словах Арцёма Аляксандравіча, асаблівым попытам карыстаецца паслуга лічбавае тэлебачанне Zala. У дадзены момант яго абанентамі з’яўляюцца 4992 прыдзвінцы.


– Прагрэс відавочны, дзень за днём інавацыі імкнуцца спрасціць наша жыццё, а на змену старому прыходзіць новае і ўдасканаленае, – упэўнены А. А. Самсонаў. – Сёння сувязь з’яўляецца важным складнікам нашага жыцця, робячы яго больш камфортным і ўтульным, адкрываючы новыя гарызонты для дзелавых і асабістых зносін. Напярэдадні прафесійнага свята жадаю калегам і ветэранам працы здзяйсненняў і адкрыццяў, заўсёды верыць ва ўласныя сілы, быць паважанымі і любімымі ў сям’і і на рабоце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *