Пришла весна, а вместе с ней — паводок

Новости района

Паважаныя землякі!


Ад усёй душы віншуем вас з Днём сям’і!


Сям’я – гэта апора і абарона не толькі для кожнага з нас, але і для ўсёй дзяржавы. Без моцнага інстытута сям’і немагчыма ўявіць сучаснае цывілізаванае грамадства. Ад таго, наколькі трывалымі, здаровымі і заможнымі будуць нашы сем’і, напрамую залежаць перспектывы развіцця прыдзвінскага краю і нашай агульнай радзімы – Беларусі.


У кожнай сям’і ёсць свае традыцыі, якія пераходзяць з пакалення ў пакаленне: ад бацькоў да дзяцей, унукам і праўнукам. Давайце берагчы і прымнажаць іх. Давайце не будзем забываць клапаціцца пра старых і падтрымліваць маладых.


Жадаем у гэты дзень сабраць за вялікім святочным сталом як мага больш членаў сваіх сем’яў. Гэта ў чарговы раз дапаможа ўсім нам напоўніць душы і сэрцы радасцю і адчуць гэтак неабходную кожнаму з нас падтрымку родных людзей.


Шчасця вам, здароўя і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!


Раённы выканаўчы камітэт.


Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *