Белая Русь помогла бешенковичским школьникам подготовиться к новому учебному году

Общество

У лістападзе 2017 года Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» будзе адзначаць 10-годдзе свайго заснавання.


Увесь гэты час «Белая Русь» трымае курс на прыярытэтнасць нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўных каштоўнасцей, культурных традыцый. Для таго каб ажыццяўляць свае праекты, РГА цесна ўзаемадзейнічае з органамі ўлады, прафсаюзамі, моладдзю (ГА «БРСМ»), установамі адукацыі, працоўнымі калектывамі.


Нямала добрых спраў можа запісаць сабе ў актыў і Бешанковіцкая раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Гэта, напрыклад, праекты «Белая Русь» з клопатам аб ветэранах»,»Белая Русь» – з любоўю да дзяцей», «Белая Русь» – за бяспеку дзяцей на дарогах» і іншыя.


За кожнай акцыяй – ідэалогія. Добрымі справамі ў арганізацыі хочуць звярнуць увагу людзей на праблемы нараджальнасці, харчовай бяспекі, павагі да чалавека працы, гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і іншыя.


Лічаныя дні застаюцца да пачатку новага навучальнага года. Бацькі хвалююцца, збіраюць сваіх дзяцей у школу. А купіць трэба нямала: школьную форму, партфелі, пісьмовыя прылады і гэтак далей, ды і каштуе ўсё нятанна.


Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і ў гэтым выпадку не засталася ў баку, а правяла дабрачынную акцыю «У школу – з «Белай Руссю» з мэтай аказання дапамогі маламаёмным сем’ям у падрыхтоўцы іх дзяцей да школы.


Дапамогу атрымалі 11 непаўналетніх з 10 сем’яў – навучэнцы Вярхоўскай БШ, Каранеўскай дзіцячага сада-СШ, Бачэйкаўскай і Ульскай СШ, СШ №1 і №2 г. п. Бешанковічы. Бацькі былі прыемна здзіўлены гасцям у сваіх хатах, а твары дзяцей ззялі ад радасці, калі школьнікі прымалі з рук старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Андрэя Уладзіміравіча Буйлова падарункі – наборы сшыткаў, ручак, алоўкаў, пенал, вокладкі для кніг і іншыя неабходныя для школы пісьмовыя прылады. Каб зрабіць нашых дзетак крышачку больш шчаслівымі, грамадскаму аб’яднанню спатрэбілася ўсяго 335 рублёў.


1 верасня – радасны і хвалюючы дзень для ўсіх школьнікаў. Аднак галоўныя героі гэтага свята – вядома ж, першакласнікі, бо яны робяць важны крок у дарослае жыццё. У нашым раёне ў гэты дзень упершыню сядуць за парты 159 навучэнцаў, кожны першакласнік атрымае ў падарунак маляўнічую паштоўку з пажаданнямі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».


«У такое важнае і хвалюючае свята, як Дзень ведаў, мы, вядома, не можам застацца ў баку і не павіншаваць нашых маленькіх грамадзян, – пракаментаваў чарговую акцыю арганізацыі Андрэй Уладзіміравіч. – Нашы дзеці – гэта наша будучыня, гэта будучыня Бешанковіччыны, гэта будучыня Рэспублікі Беларусь. І вельмі важна, каб у перыяд свайго сталення хлопчыкі і дзяўчынкі разумелі: яны жывуць у краіне, якая заўсёды пра іх паклапоціцца, якая падзеліць з імі радасць перамог і горыч паражэнняў, якая верыць у іх і чакае іх поспехаў і дасягненняў».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *