Делегация Бешенковичского района приняла участие в Международном экономическом форуме Инновации. Инвестиции. Перспективы

Актуально

Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна прыняла ўдзел у VII Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», які прайшоў у маі ў г. Віцебску. На форуме былі агучаны прапановы аб доўгатэрміновай эканамічнай стратэгіі развіцця вобласці, а таксама меры, што прымаюцца для стымулявання дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці з мэтай прасоўвання рэгіёна як перспектыўнай інвестыцыйнай пляцоўкі. На сцэне летняга амфітэатра былі ўручаны прэміі аблвыканкама таленавітым маладым навукоўцам, а таксама ўзнагароджаны лепшыя прадпрымальнікі Віцебшчыны.
Пасля ўрачыстай часткі ўвазе ўдзельнікаў і гасцей была прадстаўлена канцэртная праграма. На пляцоўцы перад летнім амфітэатрам працавалі выставы майстроў народных рамёстваў, экспазіцыі раёнаў і прадпрыемстваў. Аддзел эканомікі райвыканкама прадставіў на форуме экспазіцыю «Інвестыцыйны патэнцыял Бешанковіцкага раёна. Інавацыйнае развіццё раёна». Выставачныя стэнды ўтрымлівалі рэкламную, даведачную інфармацыю аб інвестыцыйным, інавацыйным і экспартным патэнцыяле арганізацый Бешанковіччыны. Раённы Дом рамёстваў, у сваю чаргу, падрыхтаваў выставу. Творчыя работы нашых землякоў выклікалі вялікую цікавасць сярод удзельнікаў форуму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *