Во Всемирный день без автомобиля приглашаем отправится по Бешенковичам на велосипедах

Актуально К сведению Общество Человек и природа

У суботу, 22 верасня, будзе адзначацца Сусветны дзень без аўтамабіля.

Штогод у гэты дзень многія краіны свету, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь, праводзяць розныя акцыі, накіраваныя на памяншэнне патоку транспартных сродкаў, і, як следства, памяншэнне шкодных выкідаў у атмасферу. Да акцыяў з кожным годам далучаецца ўсё большая колькасць людзей. Давайце ж і мы не застанемся ўбаку!
Тым больш, што па ініцыятыве раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС у Бешанковічах у Сусветны дзень без аўтамабіля будзе арганізаваны велапрабег. Арганізатары акцыі прапануюць усім жадаючым прыняць у ёй удзел, а аўтамабілістам пакінуць у гэты дзень аўтамабілі ў гаражы.
Старт велапрабегу будзе дадзены ў 9 гадзін. Збор удзельнікаў пройдзе на аўтастаянцы каля школы мастацтваў. Маршрут велапрабегу: школа мастацтваў — вул. Камуністычная — вул. Чарняхоўскага — вул. Інтэрнацыянальная — вул. Чуклая — вул. Камуністычная — школа мастацтваў. Удзельнікі велапрабегу будуць рухацца ў суправаджэнні Дзяржаўтаінспекцыі.

Райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *