Нотариус бесплатно даст консультации матерям из Бешенкович

Актуально Важное К сведению

Сёння, 12 кастрычніка, з 12 да 13 гадзін з нагоды святкавання Дня маці натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Анастасія Юр’еўна Булыня і адвакат юрыдычнай кансультацыі Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Іаланта Станіславаўна Гайдановіч бясплатна пракансультуюць жанчын, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, па пытаннях, уваходзячых у іх кампетэнцыю.
Падтрымка шматдзетных сем’яў — адзін з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, і таму, у прыватнасці, для натарыяльнай супольнасці рэспублікі, правядзенне падобных акцый стала ўжо традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з’яўляецца прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, умацаванне і падтрымка інстытута сям’і.
Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *