СШ №2 г. п. Бешенковичи отметила 80-летний юбилей (+ФОТО)

Актуально Главное Образование Общество

У пятніцу ў раённым Цэнтры культуры адбылася знамянальная падзея. Свой 80-гадовы юбілей адзначыла СШ №2 г. п. Бешанковічы. Круглую дату школа святкавала ў крузе былых і сённяшніх выхаванцаў і настаўнікаў. На мерапрыемства былі запрошаны тыя, у чыім лёсе гэтая навучальная ўстанова адыграла значную ролю: адным – дала пуцёўку ў жыццё, іншыя ж склаліся тут у прафесійным плане.

Кранальная, шчырая, хвалюючая, душэўная… Менавіта такімі эпітэтамі можна назваць атмасферу, якая панавала ў зале РЦК. Цёплыя моманты сустрэчы аднакласнікаў, сяброў, калег сагравалі душу і напаўнялі яе радасцю. Родная школа, любімыя настаўнікі, яркія і памятныя эпізоды школьнага жыцця – усё гэта застаецца з чалавекам назаўжды.

Вядома, шмат добрых слоў прагучала ў гэты вечар са сцэны. З рускай школай, большасць па-ранейшаму яе так называюць, звязана цэлая эпоха ў гісторыі райцэнтра, і яна працягвае пісацца з кожным днём. Калектыў рэдакцыі далучаецца да шматлікіх віншаванняў у адрас СШ №2 і жадае яе педагогам і вучням моцнага здароўя, мэтанакіраванасці, дабрабыту і веры ў сябе. Хай кожная раніца тут пачынаецца з добрых прывітанняў, весёлых усмешак, цікавых урокаў, звонкіх перамен, цудоўных захапленняў і вялікіх імкненняў. З юбілеем, школа!

Святлана ВАРОШКА.

[ngg src=»galleries» ids=»2″ display=»basic_thumbnail»]



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *