В Бешенковичском районе кормозаготовка — на финишной прямой

Актуально В трудовых коллективах Заботы сельские

Незаўважна мінуў верасень, ужо сярэдзіна кастрычніка, пажаўцела, ападае лісце. Азірнуцца не паспелі, як ужо зіма не-не, ды і нагадае пра сябе. Да пачатку халадоў вясковым рупліўцам трэба завяршыць усе
палявыя работы, у тым ліку і нарыхтоўку кармоў.

Спяшаюцца бешанковіцкія аграрыі, бо кожная гадзіна дарагая. Каб на ўвесь год забяспечыць рагулям стабільны рацыён, і вопыт іх, і майстэрства патрэбныя. Таму на ўборцы царыцы палёў задзейнічаны самыя-самыя. Працаўнікі ДП «ПалітаддзелецАгра», напрыклад, ужо ўбралі 330 гектараў з 400 запланаваных, што складае 83% ад задання, назапасілі 7140 т сіласу.

На «КВК-800» шчыруе Віктар Сямёнавіч Ляховіч, адвозяць зялёную масу Уладзімір Пятровіч Марозаў на «МТЗ-3022», Аляксей Аляксандравіч Аўчыннікаў на «МТЗ-82» і Канстанцін Фёдаравіч Баўтрушка на аўтамашыне «МАЗ-555». Разам з імі на дадзеным відзе работ пэўны час быў задзейнічаны Сяргей Пятровіч Марозаў, пазней працаўніку даручылі займацца хімпраполкай азімых культур. Трамбоўку зялёнай масы на «К-701» вядзе Сяргей Аляксандравіч Радкевіч. Падчас нашага візіту палітаддзельскія рупліўцы закладвалі новую траншэю, разлічаную на 2000 тон.

Паралельна з уборачнымі камбайнамі на палях працуюць пасяўныя агрэгаты. У гаспадарцы пасеяна 1265 га азімых культур (у тым ліку свірэпіца і рапс). Справай сейбіта займаецца Сяргей Мікалаевіч Гусакоў на «МТЗ-3022» з «АПП-6». Пра фініш палітаддзельцы даўно прызвычаіліся не загадваць, бо не ўсё залежыць ад працаўніка, на паспяховы вынік уплываюць многія фактары (стан тэхнікі, добрае надвор’е і іншае). Дзе-нідзе рупліўцы яшчэ сеюць на зялёны корм, але канец работ ужо не за гарамі.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *