В Верховском Доме культуры скучать не приходится

Актуально Общество

Ні для каго не сакрэт, што на сяле забаў мала. Аднастайнасці сельскага жыцця шмат у чым «перашкаджае» работа Дома культуры. Гэта, так сказаць, сэрца сяла, жывы арганізм…

Вярхоўскі СДК. За­га­двае ім  Жанна Ва­лер’­еўна Бу­рак, якая аддала слу­жэнню куль­­туры 25 гадоў. Разам з ёй пра­цу ўста­новы ар­га­ні­зоў­ваюць кіраўнік на­роднага клуба ама­та­раў бела­рускай нацы­я­нальнай кухні, фаль­клору і гульні «Бара­бо­­ля» На­талля Юр’еў­на Аста­шонак, рэжы­сёр Алег Дзмітрыевіч Аку­невіч і акампані­ятар Вольга Фёдараўна Феак­­ціс­тава. Іх ня­змен­­­ны па­мочнік – біб­ліятэкар Вярхоў­скай сельскай біблія­тэкі Га­ліна Міка­лаеўна Кур­мель.

     Тут вяскоўцы ба­вяць час, развіваюць творчыя здольнасці і адкрываюць новыя та­ленты. Для гэтага дзей­­­­нічаюць шэсць гурткоў, дзе могуць бліс­нуць сваімі ўмен­нямі як моладзь, так і прадстаўнікі старэй­ша­га пака­лен­ня. Праў­да, цяпер ма­са­вых ме­ра­прыемстваў няма, даводзіцца пра­цаваць дыстанцыйна. Але ў такіх знаход­лівых, іні­цыятыўных людзей, якія не ўме­юць ся­дзець без спра­вы, шмат ідэй, як разна­стаіць жыццё аднавяс­коў­цаў.

     Напрыклад, да Між­­­народнага дня аба­роны дзяцей вярхоў­скія куль­тработнікі пад­рыхтавалі фота­марафон «Вось яно шчасце!», акцыю «Ад­ва­жвайся – ты та­лент!». Удзельнікі тэ­атра мініяцюр «За­бава» паставілі спек­такль «Мы лі­чым да пяці», які дзе­ці змо­гуць пагля­дзець у інтэр­нэце.

     Сёлета культ­работ­нікі за­пла­навалі пра­вя­­дзенне свя­та вуліцы Савецкай у аграга­радку Вярхоўе, святы вёсак Селішча  («Маёй радзімы куто­чак да­рагі») і Луг  («Вёс­ка родная, ты нас люля­ла»). Адсвят­ку­юць у Вярхоўі і Купалле, як заўсёды ў добрых ста­радаўніх традыцыях.

     Да арганізацыі лю­бога мерапрыемства ў Жанны Ва­лер’­еўны Бурак і яе калег падыход асаб­лівы, яны прадумваюць усё да дробязяў, каб здзі­віць адна­вяс­коўцаў нечым новым, незвы­чай­ным і крэатыў­ным.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *