19 июня инспекция по делам несовершеннолетних празднует 85-ю годовщину со дня образования

Актуально В трудовых коллективах Правопорядок

 19 чэрвеня інспекцыя па справах непаўналетніх святкуе 85-ю гадавіну з дня заснавання.

Чацвёрты год у інс­пек­цыі па справах не­паў­на­­летніх РАУС пра­цуе старшы ўчаст­ковы інс­пектар Аляк­сандр Сяр­ге­евіч Адамо­віч. Як вы­хоўваць ма­ладое па­ка­ленне, ён ведае на ўласным во­пыце – у яго падрастае сыночак. Ра­зам з Аляк­сандрам Сяр­геевічам на закон­ны і правільны жыццё­вы шлях мала­летніх права­парушаль­нікаў настаў­ляе ўчаст­ко­вы інспектар ІСН Ніна Аляк­сандраўна Мілаш­кіна.

     Не памылюся, калі скажу, што супра­цоў­нік інспекцыі па спра­вах непаўналетніх не толькі міліцыянер, але  і псіхо­лаг, педагог, а не­дзе і таварыш. Яго задача заключаецца не ў тым, каб пакараць падлетка за правін­насць, а ў тым, каб пра­цягнуць руку дапа­мо­гі, каб у будучым з не­паўналетняга пару­шаль­­­ніка вырас пры­стойны грамадзянін. З гэтай мэтай і пра­во­дзяц­ца прафілак­тыч­ныя мерапрыемствы, падтрымліваецца цес­нае супрацоўніцтва са спецыялістамі іншых зацікаўленых служб, ажыц­цяўляюцца рэй­да­выя мерапрыемствы, гу­таркі. Інспектары ІСН – частыя госці ў сем’­ях, якія знахо­дзяц­ца ў сацыяльна не­бяс­печ­ным становішчы.

     – Праца з дзець­мі – адказная спра­ва, – кажа А. С. Ада­мовіч. – Нам да­ве­рана  галоўнае – дзіця­чыя лёсы. Наша праца патрабуе чалавеч­насці, педагагічных здоль­нас­цяў, умення знаходзіць агульную мову з пад­лет­камі. А гэта, я вам скажу, не так ужо і лёгка.

      Сапраўды, праз пра­­цоўныя будні інс­пек­тараў ІСН прахо­дзяць дзясяткі падлет­каў. Кожнага неабход­на выслухаць і зрабіць усё магчымае, каб вочы дзіцяці зноў засвяцілі­ся шчасцем і каб баць­коў­скія сэрцы пера­сталі трывожыцца. Та­му на службе ў ІСН – толькі тыя людзі, для якіх гэта складаная прафесія стала пры­зван­нем, а «цяжкія» дзеці – уласнымі.

     Да такіх, безумоўна, ад­носіцца У. С. Гал­до­бен­ка, які прысвяціў службе ў інспекцыі 15 га­доў і цяпер знахо­дзіц­ца на заслужаным ад­па­чынку. Яго вопыт – скарбніца для маладых інспектараў. Ён ведае, як знаходзіць падыход да дзяцей!

     – Скажу шчыра, што з дарослымі праца­ваць значна прасцей, – кажа Уладзімір Сцяпа­навіч. – Мне ёсць з чым параўноўваць, апошнія тры гады, да выхаду на заслужаны адпачынак, я працаваў у крымі­наль­на-выканаўчай інс­­­пек­цыі. Бо дзіця, як бы ні правінілася, за­ста­­ецца дзіцём – без­аба­­рон­­ным і слабым…

     За эфектыўнае су­працоўніцтва, асабісты ўклад у прафілактыку і спыненне права­пару­шэнняў сярод непаў­на­летніх Уладзімір Сця­­­панавіч адзначаны Падзякай упраўлення ўнутраных спраў Ві­цебскага абл­выкан­кама. Заслужаную ўзна­­гароду яму ўру­чыў начальнік РАУС Аляксандр Міхайлавіч Рыбакоў. Папоўніцца і скарбонка ўзнагарод Аляксандра Сяргеевіча Адамовіча. Яго мун­дзір упрыгожыць юбі­лейны медаль «100 год Унутраным вой­скам МУС Рэспублікі Беларусь».



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *