Дорогие наши мамы, уважаемые женщины!

Важное

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!

Няма больш высокага прызначэння на зямлі, чым падарыць чалавеку жыццё, і няма большага шчасця, чым бачыць, што дзіця расце шчаслівым чалавекам. Ваш уклад ва ўмацаванне сямейных традыцый і выхаванне дастойных грамадзян краіны неацэнны. Вы вучыце дзяцей спагадлівасці і міласэрнасці, прывіваеце любоў да Радзімы і працы, паспяхова спалучаеце матчыны абавязкі з удзелам у працоўным і грамадскім жыцці.

У гэты святочны дзень асаблівыя словы віншавання і падзякі маці-гераіням, шматдзетным, прыёмным маці. Ваша вялікая і святая любоў дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, верыць у поспех. Яна робіць нас моцнымі. І не важна, колькі нам гадоў — матчына добрае слова, ласкавы погляд, слушная парада патрэбныя і дзіцяці, і даросламу.
Зямны паклон вам, жанчыны, за нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, радасці і дабрабыту. Няхай дзеці растуць таленавітымі, а іх увага сагравае чулае матчына сэрца!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *