Уважаемые жители Бешенковичского района!

Важное

Віншуем вас з гістарычным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Кастрычнік 1917 года – эпахальная падзея ў гісторыі ХХ стагоддзя, якая змяніла лёс усяго чалавецтва, вызначыла гістарычны шлях велізарнай краіны. Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. Сёння Беларусь – гэта незалежная дзяржава, у якой паспяхова ажыццяўляецца мноства пераўтварэнняў, накіраваных на павышэнне дабрабыту беларускага народа, прымнажэнне эканамічнага патэнцыялу краіны, умацаванне яе пазіцый на міжнароднай арэне.

Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням, якія заклалі падмурак нашай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі нашу дзяржаву дасягненнямі ў навуцы, культуры, спорце.

У гэты святочны дзень жадаем вам, паважаныя жыхары бешанковіцкага краю, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і міру! Няхай усё лепшае, што даў нам Кастрычнік, паслужыць далейшаму развіццю роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *