Доска почёта передовиков соревнования на весенне-полевых работах в хозяйствах Бешенковичского района (по данным на 29 апреля)

Актуально Важное Заботы сельские

Дошка гонару
Па дадзеных райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на раённую Дошку гонару, устаноўленую рашэннем райвыканкама ў газеце «Зара», заносяцца гаспадаркі і працаўнікі, якія паказалі найвышэйшую выпрацоўку на веснавых палявых работах:
— УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М. Даватара» (дырэктар — А. А. Пашкевіч, кіраўнік
вучэбнай гаспадаркі — А. П. Федаровіч, старшыня прафкама — Н.У. Бядрыцкая), дзе пасеяна 100% яравых збожжавых і зернебабовых, ці 541 га.
— СУ П «Свіціна-ВМК» (дырэктар — Л. П. Мамойка, галоўны аграном — А. В. Каваленка, старшыня прафкама — Д. Г. Шчуплянкова), дзе пасеяна 95,5% яравых збожжавых і зернебабовых, ці 592 га.
— СУП «Вядзерава» (дырэктар — В. С. Бярозка, намеснік дырэктара — С.Ф. Краўчанка, старшыня прафкама — В. І. Кулькова), дзе пасеяна 94,9% яравых збожжавых і зернебабовых, ці 635 га. — механізатар ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Андрэй Уладзіміравіч Дашкевіч, які на «МТЗ‑1221» з «РАУХ» унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы
1345 га;
— механізатар УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара» Ілья Аляксандравіч
Давыдаў, які на «К‑701» з «КЧ‑7,1» падрыхтаваў 720 га глебы;
— механізатар ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Руслан Васільевіч Валатко, які на «МТЗ‑3522» з «Pronto» пасеяў 646 га яравых збожжавых, зернебабовых і рапсу;
— механізатар СУП «Вядзерава» Сяргей Уладзіміравіч Бутанаў, які на «МТЗ‑3522» з «АКПД‑6» пасеяў 624 га яравых збожжавых, зернебабовых і рапсу.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *