Лучших из лучших педагогов чествовали на итоговом Совете отдела по образованию Бешенковичского райисполкома

Актуально

Усе дасягнутыя поспехі ў сістэме адукацыі раёна — вынік штодзённай карпатлівай працы педагагічных калектываў і кожнага настаўніка па-
асобку. Лепшых з лепшых ушаноўвалі на выніковым Савеце аддзела па адукацыі райвыканкама.

За шматгадовую добрасум- ленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Бешанковіцкага раёна Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама А. Ц. Карбоўская і настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 2 г. п. Бешанковічы М. В. Ружынскі. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена настаўніку пачатковых класаў СШ № 2 г. п. Бешанковічы Н. І. Новікавай і настаўніку матэматыкі і інфарматыкі Ржаўскай д/с-БШ А. Л. Гарбуновай.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў
узнагароджаны намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 г. п. Бешанковічы Л. П. Казлова і загадчыца я/с № 1 г. п. Бешанковічы М. П. Дрозд.
Адзінаццаць педагогаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, дасягненне высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні дзяцей па выніках ра-
боты за 2020 год узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама. Заслужаных узнагарод удастоіліся намеснік дырэктара Бешанковіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі М. П. Альшэўская, дырэктар СШ № 2 г. п. Бешанковічы А. У. Буйлоў, дырэктар
Бачэйкаўскай СШ В. А. Цярэшчанка, настаўнік біялогіі СШ № 2 г. п. Бешанковічы Л. Я. Філімонава, настаўнік пачатковых класаў Ульскай СШ В. І. Кудзіна, педагогі дадатковай адукацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі М. М. Гайсёнак і М. Ю. Інчына, настаўнік беларускай мовы і літаратуры М. К. Любачка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства І. В. Ганчароў з Астровенскай д/с-СШ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 г. п. Бешанковічы С. А. Салоха, настаўнік
фізічнай культуры і здароўя СШ № 2 г. п. Бешанковічы Р. С. Стрэйкіс.

Адзначаны таксама пераможцы 74-й раённай спартакіяды школьнікаў сярод устаноў адукацыі Бешанковіччыны. Дыплом I ступені атрымала СШ № 2 г. п. Бе-
шанковічы (дырэктар — А. У. Буйлоў), Дыплом II ступені — СШ № 1 г. п. Бешанковічы (дырэктар — С. Я. Баранок), Дыплом III ступені — Бачэйкаўская СШ (дырэктар — В. А. Цярэшчанка). Кожны калектыў імкнуўся ўнесці свой уклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна. Па выніках рэйтынгу за 2020 год лепшай сярод
гарадскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі названа СШ № 2 г. п. Бешанковічы, сярод сельскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі — Бачэйкаўская СШ, сярод устаноў дашкольнай адукацыі — я/с № 1 г. п. Бешанковічы.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *