Прокурор района А.А.Старченко встретился с учениками 8-9 классов С.Ш. №1 г.п.Бешенковичи

Актуально Общество

Пракурор раёна А. А. Старчанка сустрэўся з вучнямі 8–9 класаў СШ № 1 г. п. Бешанковічы, каб у чарговы раз пагаварыць са школьнікамі пра недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, уступлення ў супярэчнасць з законам.

Дзеці часам робяць неабдуманыя ўчынкі, усведамленне якіх прыходзіць ужо тады, калі распачынаецца крымінальная справа або адміністрацыйны працэс.
У ходзе сустрэчы Андрэй Аркадзьевіч звярнуў увагу падлеткаў на дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх, падрабязна спыніўся на пытаннях адказнасці за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў, прывёў прыклады, калі іх равеснікі перакрочылі дазволеную рысу і былі за гэта пакараны. Расказаў пра шкоду спажывання наркатычных рэчываў, іх неспрыяльнае ўздзеянне на арганізм падлеткаў. А таксама нагадаў пра адказнасць за ўжыванне, незаконны абарот наркатычных, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, прадугледжаную Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

У апошні час пачасціліся выпадкі кібермахлярства (злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій). Сярод пацярпелых ёсць дзеці. У сувязі з гэтым пракурор раёна звярнуў увагу падлеткаў і на правілы паводзінаў у сетцы Інтэрнэт. Нагадаў, што супрацоўнікі банка не могуць запытваць канфідэнцыяльную інфармацыю ў трымальніка банкаўскай аплатнай карткі, ажыццяўляць званкі з дапамогай мэсэнджара Viber. Што нельга паведамляць каму б там ні было свае пашпартныя
дадзеныя, поўныя рэквізіты карт, коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар, логін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт і мабільныя банкі. Пра ўсе неправамерныя факты варта неадкладна паведамляць у органы ўнутраных спраў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *