Передовики кормозаготовки Бешенковичского района

Актуально Заботы сельские

Па дадзеных райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на раённую Дошку гонару, устаноўленую рашэннем райвыканкама ў газеце «Зара», заносяцца гаспадаркі і працаўнікі, якія паказалі найвышэйшую выпрацоўку на корманарыхтоўцы:
— СУП «Свіціна-ВМК» (дырэктар — Л. П. Мамойка, галоўны аграном — А. В. Каваленка, старшыня прафкама — Д. Г. Шчуплянкова), дзе скошана 218 га траў, ці 47% ад плана.

— ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» (дырэктар — А. А. Піскуноў, галоўны аграном — Ю. В. Гайдукоў, старшыня прафкама — Т. І. Фёдарава), дзе скошана 457 га траў, ці 43,9% ад плана;

— СУП «Вядзерава» (кіраўнік — В. С. Бярозка, намеснік дырэктара — С. Ф. Краўчанка, старшыня прафкама В. І. Кулькова), дзе скошана 330 га траў, ці 31,3% ад плана.

— механізатар ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Аляксей Леанідавіч Каралін, які на «John Deere-7350» здрабніў 1255 тон зялёнай масы;
— механізатар КСВУП «ДраздыАгра» Аляксей Аляксандравіч Праснякоў, які на «МТЗ-3522» з «ПС-60» перавёз 450 т зялёнай масы;
— механізатар СУП «Вядзерава» Сяргей Уладзіміравіч Бутанаў, які на «МТЗ-3522» з «Fusion» нарыхтаваў 319 т зялёнай масы ў палімерную плёнку.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *