Уважаемые работники нефтяной, газовой и топливной промышленности Бешенковичского района! Примите поздравления

Актуально

Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Бешанковіцкага раёна, ветэраны галіны!

  Віншуем вас з прафесійным святам!

 Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці — гэта свята сапраўдных майстроў сваёй справы, сапраўдных прафесіяналаў, адважных і моцных духам людзей, якія ўмеюць пераадольваць перашкоды і вырашаць складаныя задачы. Галіны, у якіх вы працуеце, па праву называюць нацыянальным здабыткам Беларусі. Яны забяспечваюць энергетычную бяспеку дзяржавы, надзейную базу для развіцця эканомікі краіны, яе абласцей, нашага раёна, з’яўляюцца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці, накіраванай на паляпшэнне якасці і ўмоў жыцця людзей.

  Ад усёй душы жадаем вам плённай працы, дасягнення пастаўленых мэтаў і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі. Моцнага вам здароўя, аптымізму і сямейнага дабрабыту!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *