26 февраля в центральном парке Бешенкович пройдёт праздник Масленица

Новости района

Дастаткова важныя задачы рашае Бешанковіцкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў». Гэта ваенна-патрыятычная работа, кансалідацыя афіцэрскага саставу, захаванне і прымнажэнне традыцый афіцэрскага брацтва, перадача службовага і баявога вопыту афіцэраў запасу і ў адстаўцы ваеннаслужачым, якія праходзяць службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сустрэчы з дапрызыўнай моладдзю. Шэраг мерапрыемстваў праведзена напярэдадні і ў перыяд святкавання 70-годдзя вызвалення раёна, вобласці і краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Цяпер членамі раённай грамадскай арганізацыі вядзецца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі – самага галоўнага свята на тэрыторыі нашай блакітнавокай Беларусі і краін Еўропы.


У адзін з апошніх дзён мінулага года ў актавай зале раённага ваеннага камісарыята сабраліся члены раённай грамадскай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў».


Прычына – урачыстае ўручэнне медалёў «70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».


Кароткім уступным словам адкрыў сустрэчу старшыня раённай грамадскай арганізацыі падпалкоўнік запасу Яўген Іванавіч Вербалоз.


Юбілейныя медалі ваенны камісар Бешанковіцкага райваенкамата маёр А. М. Савіч уручыў маёру Э. Э. Шандрыку, маёру Ю. М. Палтараку, падпалкоўніку Я. В. Палеснікаву, падпалкоўніку С. Л. Валадзько, маёру запасу С. А. Гарбачову, старшаму лейтэнанту запасу А. Ц. Бутанаву, старшаму лейтэнанту запасу А. С. Падольскаму, падпалкоўніку Я. І. Вербалозу, маёру запасу М. М. Макавецкаму, старшаму лейтэнанту запасу Д. М. Фралову, маёру А. В. Бурнейку, маёру А. С. Насевічу, маёру І. В. Скрыпкіну, маёру А. В. Жуку і іншым.


Я. І. Вербалоз і А. М. Савіч цёпла павіншавалі афіцэраў з узнагародамі, пажадалі ім здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *