В Бешенковичском районе определены объекты капитального ремонта

Актуально

Амаль 1,5 мільярда рублёў плануе скарыстаць сёлета камунальная служба раёна на капітальны рамонт жыллёвага фонду. Больш за 783 мільёны на гэтыя мэты прадугледжаны ў раённым бюджэце, яшчэ 640,5 мільёна рублёў складуць адлічэнні грамадзян.


Як паведаміў намеснік дырэктара УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” Іван Сяргеевіч Гаманько, зацверджаны спіс аб’ектаў па капітальным рамонце жылфонду, які cкладаецца з сямі пунктаў. Так, у 2012-2013 гадах плануецца правесці капрамонт дома №12 на вуліцы Чарняхоўскага. На рамонце водаправода, даху, месцаў агульнага карыстання камунальная служба сумесна з ПУП “Бешанковіцкі будаўнік” асвояць сёлета 124,5 мільёна рублёў.
    Пераходным аб’ектам стане і дом №19 на вуліцы Маладзёжнай, дзе запланавана мадэрнізацыя даху з цеплавой рэабілітацыяй. Падрадчыкам тут выступіць “Бешанковіцкі будаўнік”, на правядзенне работ у бягучым годзе  запланаваны асігнаванні ў памеры каля 784 мільёнаў рублёў.
  “Бешанковіцкі будаўнік” зоймецца таксама абуладкаваннем арганізаванага водазбору дамоў №6 на вуліцы Чарняхоўскага і №1 на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах. На кожны з аб’ектаў выдзелена па 11 мільёнаў рублёў. На абуладкаванне інжынерных сетак жылых дамоў №№17, 19, 21 у аграгарадку Ржаўка прадугледжаны асігнаванні ў аб’ёме 30 мільёнаў рублёў. Асвойваць сродкі будзе “Бешанковіцкі камунальнік”.
    Дапамогу ў доглядзе за жылфондам камунальнай службе акажа і КУП “Бешанковіцкі рамонтнік”. Прадпрыемства возьме на сябе абавязкі па мадэрнізацыі даху з выкананнем капрамонту ўнутраных інжынерных сетак і цеплавой рэабілітацыі  дома №3 на вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Плісы. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя. На рэалізацыю праекта выдаткаваны 450 мільёнаў рублёў.
    У стадыі праектавання знаходзіцца і каштарыс на мадэрнізацыю даху, унутраных інжынерных сетак, месцаў агульнага карыстання і цеплавой рэабілітацыі дома №5 на вуліцы Пушкіна ў райцэнтры. Гэта будзе пераходны на 2013 год аб’ект.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *