У напрамку вёскі Саўрасы Бешанковіцкага раёна пабудаваны новы мост

Актуально

З 1 снежня распачаты рух па новым жалезабетонным мосце праз раку Свячанку ў напрамку вёскі Саўрасы і далей. Пабудаваны ён за кароткі тэрмін агульнымі намаганнямі віцебскіх мостабудаўнікоў і бешанковіцкіх дарожнікаў.


Раней тут быў металічны мост з драўляным насцілам. Ён бы яшчэ не адзін год паслужыў людзям. Аднак у сувязі з будаўніцтвам гідраэлектрастанцыі ў Полацку папярэднія разлікі паказалі, што прапускная магчымасць старога моста не будзе адпавядаць узроўню пропуску высокай паводкавай вады, паколькі ён вельмі нізкі.


Тады было вырашана будаваць на гэтым месцы новы і больш высокі сучасны мост. Работы пачаліся ў маі. Зладжана спрацавалі віцебскія спецыялісты сумесна з дарожнікамі філіяла ДРБУ-110, што дазволіла адкрыць рух па новым мосце ўжо ў пачатку снежня. Даўжыня моста 60 метраў, шырыня праезнай часткі — 6 метраў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *