Лучшие работники сельсхоз предприятий Бешенковиччины достойно вознаграждены

В трудовых коллективах

У мінулыя выхадныя краіна адзначала Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Напярэдадні свята адбылося ўшанаванне перадавікоў. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК В. М. Долгі віншаваў намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыню прафкама ДП «ПлісыАгра» Т. У. Сачкову і механізатара СГУП «Вядзерава» С. У. Бутанава.


Прэміі і ганаровыя граматы Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК знайшлі пераможцаў за працай. Праўда, Сяргея Уладзіміравіча прыйшлося шукаць на полі, дзе ён займаўся пад’ёмам зябліва. Там і напаткала яго ўзнагарода. Пасля віншавання мужчына зноў працягваў працу, нягледзячы на капрызы надвор’я.


Кожная гаспадарка адзначыла лепшых сваіх працаўнікоў, бо іх уклад у развіццё сельгаспрадпрыемства вялікі, а шматгадовая добрасумленная праца дапамагае забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання. Шчаслівыя ўладальнікі ўзнагарод не спыняюцца на дасягнутым, яны працуюць далей, прымаюць актыўны ўдзел у жыцці калектыву, даглядаюць жывёлу, пераворваюць зямлю, сеюць збожжа. Ледзь святло сонца ахіне зямлю, яны – надзея і апора грамадства – ужо завіхаюцца.


У кожнага прыдзвінца, дзякуючы вашай, сельскія працаўнікі, цяжкай працы, ёсць хлеб і каша з маслам. Без вашых клапатлівых рук не быў бы хлеб гэтакім духмяным і мяккім, а каша – смачнай. Няхай заўсёды суправаджае вас поспех, гады будуць ураджайнымі, а кожнае імгненне – шчаслівым. Жадаем годных узнагарод і надалей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *