Путь придвинца от рабочего до главного инженера

Человек и его дело

Кожны чалавек пра штосьці марыць. Адны імкнуцца жыць у дастатку, другія – годна: выхаваць дзяцей, дапамагаць людзям і проста быць шчаслівымі, а галоўны інжынер ТАА «БІЯ-Інвест» Валерый Аляксандравіч Кажура ўпэўнены, што акрамя гэтага для поўнай ідыліі трэба яшчэ займацца любімай справай.


– Сам я родам з Міншчыны, але жыву ў аграгарадку Свяча, – пачынае аповяд Валерый Аляксандравіч. – Пасля вучобы ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пачынаў працаваць ветэрынарным урачом, затым скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, стаў настаўнікам біялогіі. Быў і трэнерам у спартыўнай школе, але гэта было не зусім, як кажуць, «маё». Калі ж даведаўся, што з’явіцца новае прадпрыемства, захацелася паспрабаваць сябе, праверыць, ці спадабаецца такая праца. Пачынаў я звычайным рабочым.


У гэтай сферы працаваць цяжка, але цікава, патрабуецца больш ведаў, рухомасці, спрытнасці. Спатрэбіліся і веды, атрыманыя некалі ва ўніверсітэце. Праз нейкі час кіраўніцтва заўважыла працу і стараннасць, таму прызначыла мяне на пасаду галоўнага інжынера. Новая адказная і цікавая праца спадабалася. Імкнуся быць у курсе навін навукі і тэхнікі, чытаю адпаведную літаратуру. Бывае, звярну ўвагу і на мастацкія кнігі, гартаю што-небудзь для душы, гістарычныя раманы ці дэтэктывы.


Вольны час Валерый Аляксандравіч любіць праводзіць на рыбалцы. Жонка Валянціна, якая працуе ветэрынарным урачом, гэта яго захапленне разумее. Разам яны выхоўваюць дзяцей Уладзіслава і Вераніку (цяпер ужо студэнтаў), і Дашу (вучаніцу Бачэйкаўскай СШ). Жыццём задаволены і працу сваю паважаюць.


– Увогуле наш калектыў складаюць людзі, якія валодаюць рознымі спецыяльнасцямі. З адзінаццаці чалавек кожны другі мае пасведчанне вадзіцеля або зваршчыка ці электрыка, – кажа мужчына. – Мы старанна працуем і не губляем аптымізму, бо ад настрою залежыць і вынік, а якасна зробленая справа заўсёды прыносіць задавальненне. Акрамя таго, працавітасць – гэта душа кожнай справы і залог дабрабыту, а працяглая бяздзейнасць шкодзіць. Калі мы перастанем працаваць – перастанем жыць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *