Благоустройство на Бешенковиччине продолжается

Актуально

З надыходам цяпла асабліва бачныя сляды мінулай зімы. Традыцыйна сакавік-красавік далі старт веснавому месячніку па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.


Дарэчы, змагацца за чысціню і парадак на вуліцах, у дварах, парках гарпасёлка выйшлі і камунальнікі. Як паведаміў рэдакцыі намеснік дырэктара УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» В. В. Шчука, вясновая ўборка райцэнтра знаходзіцца ў актыўнай фазе.


– На добраўпарадкаванні ў Бешанковічах задзейнічаны 15 чалавек. Усе яны мятуць тратуары, беляць бардзюры, чысцяць скрынкі для смецця, якога шмат накапілася пасля зімы, – кажа Васіль Васільевіч. – Але найбольшая бяда – гэта нашыя безадказныя землякі. Толькі праедзеш і прыбярэш дарогу, яны зноў насмечваюць. Лянуюцца данесці смецце да кантэйнера, вось і пакідаюць яго на аўтобусных прыпынках, каля слупоў, на абочынах дарог, пад скрынкамі, у парках. А далей гэтыя пакеты расцягваюць сабакі, варушаць птушкі, параздзімае вецер…


Прыдзвінцы, якія любяць свой родны край, могуць і павінны далучыцца да высакароднай справы па навядзенні парадку і чысціні, унесці свой уклад у добраўпарадкаванне двароў і афармленне кветнікаў. Сваю любоў да Радзімы трэба падмацоўваць справамі.


Аднак, нягледзячы на работу, якую арганізавала ЖКГ, у інспектараў ДАІ ўсё ж узнікаюць пытанні па стане вулічна-дарожнай сеткі. На днях начальнік аддзялення ДАІ РАУС А. В. Івашнёў і старшы інспектар АДАІ РАУС У. А. Дзядзічкін праехалі па вуліцах райцэнтра з мэтай вывучыць стан дарожнага палатна. Па выніках маніторынгу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі саставілі прадпісанне ў адрас камунальнай службы. Уладальнікам вулічна-дарожнай сеткі прад’яўлены адпаведныя патрабаванні і будзе забяспечаны кантроль за іх выкананнем. У выпадку ігнаравання патрабаванняў супрацоўнікаў ДАІ, службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *