Главный приз от Белой Руси уехал в Бешенковичи

Спорт

У лістападзе аматары валейбола сустрэліся на турніры ў СДЮШАР, што ў г. п. Шуміліна. Разыгрывалі прызы раённай арганізацыі ГА «Белая Русь». За перамогу змагаліся каманды дзяржаўных служачых і кіраўнікоў арганізацый з Бешанковіцкага, Сенненскага і Шумілінскага раёнаў.


ГА «Белая Русь» існуе 10 гадоў, аднак за гэты час заняла трывалае месца ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Аб’яднанне падтрымлівае многія накірункі, у тым ліку і спорт. Падчас урачыстага адкрыцця кіраўнік Шумілінскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вячаслаў Емяльянаў выказаў спадзяванне на тое, што гэты валейбольны турнір стане традыцыйным, а колькасць удзельнікаў будзе павялічвацца.


Спартыўны вечар прайшоў удала. Гульні атрымаліся яркімі і захапляльнымі, бо ні адна з каманд не збіралася проста так аддаваць перамогу. Было шмат прыгожых і эфектыўных камбінацый і ў бешанковіцкіх спартсменаў, і ў іх сапернікаў. Нашы валейбалісты заслужылі асабліва ўхвальных слоў. У рашаючым матчы з гаспадарамі турніру фартуна ўсміхнулася камандзе з Бешанковіч. Дадому спартсмены вярталіся з «золатам», а сенненцы – з «бронзай». Лепшым гульцом прызналі намесніка старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Таццяну Іванаўну Ждановіч.


Свайго добрага настрою ўдзельнікі турніру не хавалі. Як прызналіся спартсмены, самым галоўным на свяце здароўя ўсё ж была не перамога і ўзнагароды, а ўдзел, папулярызацыя актыўнага адпачынку, што ў гэты восеньскі час, калі на вуліцы і ў душы пануюць сум і шэрасць, безмоўна, з’яўляюцца лепшым сродкам ад хвароб і маркоты.


Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *