В Бешенковичском районе сев озимых набирает темпы

Актуально Важное Заботы сельские

Восеньская пара для работнікаў сельскай гаспадаркі не менш «гарачая», чым летняе жніво. Шмат чаго трэба паспець да зімовых халадоў.
Аграрыі Бешанковіцкага раёна ўжо завяршылі сяўбу азімага рапсу, культурай занята 2289 гектараў. На чарзе – азімыя зерневыя і ўборка кукурузы. Азіміну сельгасвытворцы будуць вырошчваць на плошчы 9330 гектараў, у тым ліку 7500 гектараў адведзена пад зерне і 1830 гектараў – на зялёны корм. На канец мінулага тыдня азімай пшаніцай засеялі 860 гектараў глебы, азімым трыцікале – 32 гектары.

Перад аграрыямі пастаўлена задача завяршыць пасяўную кампанію да 20 верасня. Даведзена і дзённае заданне: за суткі земляробы Бешанковіччыны павінны плюсаваць па 233 гектары. Ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама адзначылі, што ў лідарах на сяўбе азімых зерневых знаходзіцца СУП «Вядзерава», дзе з заданнем справіліся ўжо на 20%. На канец мінулага тыдня ў гаспадарцы засеялі азімінай 200 з запланаваных 1000 гектараў.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *