ЗАО «АСБ-Агро Новатор» помогло собрать первоклассников в школу

Актуально Образование Общество

У краіне з чэрвеня па верасень 2018 года праходзілі дабрачынныя акцыі «Ад сэрца да сэрца», «Збяром партфель першакласніку»,  «З Белай Руссю ў першы клас!», «Прафсаюзы – дзецям». Іх арганізатарамі  выступілі структурныя падраздзяленні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, установы адукацыі, члены ГА»БРСМ», РГА «Белая Русь», камісіі па справах непаўналетніх, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дэпутацкі корпус, прадпрыемствы, прафсаюзныя арганізацыі.

Падчас дабрачынных акцый аказана дапамога ў выглядзе канцылярскіх тавараў, дзіцячага адзення і абутку для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з малазабяспечаных, няпоўных, шматдзетных сем’яў, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Актыўна ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» і прафсаюзныя арганізацыі Бешанковіцкага раёна. Напрыклад, ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» па традыцыі сёлета зноў фінансава падтрымала сваіх работнікаў, чые дзеці ўпершыню пераступяць школьны парог, і дапамагло бацькам сабраць першакласнікаў у школу. 8 малых атрымалі ў падарунак ад сельгаспрадпрыемства партфелі са школьнымі прыладамі. На кожнага вучня першага класа выдзелена ў сярэднім па 50 рублёў.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *