Бешенковичских хлеборобов похвалят по заслугам

К сведению Уборочная - 2019

Уборачная ў самым разгары. Штотыднёва імёны перадавікоў жніва па традыцыі займаюць пачэснае месца на Дошцы гонару, устаноўленай у раённай газеце «Зара». Што яшчэ чакае лепшых хлебаробаў?

Як адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Я. С. Фіешка, экіпажу збожжаўборачнага камбайна, які намалаціў першым у раёне 1000 тон збожжа, прысуджаецца дыплом і грашовы падарунак у памеры 8 базавых велічынь, у тым ліку старшаму камбайнеру — 5 б. в., камбайнеру — 3 б. в. Такой жа ўзнагароды будуць удастоены маладзёжны экіпаж і экіпаж, які першым у раёне намалаціў 1500 т. Экіпажы камбайнаў (у тым ліку маладзёжныя), што зоймуць 1-е, 2-е і 3-е месцы па выніках жніва,

атрымаюць адпаведна 10, 8 і 6 б. в. Вадзіцелі (маладыя вадзіцелі) транспартных сродкаў, занятыя на адвозцы збожжа, калектывы работнікаў зернесушыльных агрэгатаў за першае месца атрымаюць 8 б. в., за другое — 6, за трэцяе — 4, а прадпрыемствы — 30, 20 і 10 б. в. адпаведна.
Агульнай умовай для вызначэння пераможцаў з’яўляецца адсутнасць выпадкаў вытворчага траўматызму і парушэнняў працоўнай дысцыпліны.

Марыя САНЬКО.



Теги: