Продолжается сбор подписей избирателей в поддержку выдвижения кандидатов в Президенты

Актуально Разное

Ініцыятыўныя групы, зарэгістраваныя Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, працягваюць збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Дадзены этап выбарчай кампаніі будзе доўжыцца да 19 чэрвеня ўключна.

Нагадваем, каб вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш за 100 тысяч паўналетніх грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам. Член ініцыятыўнай групы пры зборы подпісаў павінен мець пасведчанне, выдадзенае Цэнтральнай камісіяй, і дакумент, які пацвярджае асобу, з фатаграфіяй. Названыя дакументы прад’яўляюцца выбаршчыкам.

    Паставіць подпіс можна за некалькі кандыдатур, але за адну і тую ж — толькі раз. Члены ініцыятыўных груп маюць права знаёміць выбаршчыкаў з біяграфіяй прэтэндэнтаў на пост Прэзідэнта, але інфармацыйныя і іншыя матэрыялы пра іх не раздаюцца.

Падпісныя лісты

  У падпісным лісце паказваюцца без скарачэнняў звесткі:

ьпра асобу, якая вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты;

ьпра члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы;

ьпра выбаршчыка, які падтрымлівае кандыдатуру.

   Звесткі пра асобу, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, і зборшчыкаў подпісаў уносяцца (рукапісным або машынапісным спосабам) у падпісны ліст да пачатку збору подпісаў. Не дапускаецца прадстаўленне выбаршчыкам падпісных лістоў, у якіх адсутнічаюць звесткі пра гэтыя асобы. Звесткі ж пра выбаршчыка ў падпісны ліст уносяцца толькі рукапісным спосабам, запаўняюцца як самім выбаршчыкам, так і іншай асобай па яго просьбе, у тым ліку зборшчыкам подпісаў. Пасля гэтага выбаршчык уласнаручна ставiць дату подпісу і распісваецца.

Паралельна са зборам подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты працягваецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад уча-стковых выбарчых камісій.

 

   Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, участковыя камісіі павінны быць утвораны не пазней чым за 45 дзён да выбараў, гэта значыць не пазней за 24 чэрвеня.

   21 чэрвеня — апошні дзень, калі палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне могуць падаваць дакументы аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій (у кожнай ад 5 да 19 чалавек). У Бешанковічах дадзеныя дакументы прымаюцца ў будынку раённага выканаўчага камітэта па адрасе: вул. Чуклая, 13,  каб. №11 (1 паверх).

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *