Кубок турнира — у Александра Ерашова из Бешенкович

Спорт

Адкрыты кубак раёна па настольным тэнісе сабраў аматараў гэтага віду спорту на пляцоўцы «ФСК Дзвіна». Удзел у спартыўнай «бітве» прымалі прадстаўнікі Віцебска, Полацка і Наваполацка, Новалукомля, Лепеля, Верхнядзвінска і Бешанковіч.

Майстры малой ракеткі спаборнічалі ў асабістым заліку. Гарачая барацьба ішла не адну гадзіну, бо кожны з сямнаццаці ўдзельнікаў жадаў перамогі. Аднак фартуна ўсміх-нулася не ўсім. Вельмі прыемна, што на першай прыступцы п’едэстала гонару на гэты раз прадстаўнік Бешанковіччыны. Золата Аляксандру Ерашову дасталося нялёгка (на рахунку спартсмена 10 перамог з 10 магчымых!). Менш пашчасціла яшчэ двум нашым землякам — Івану Пішчэйку і Вячаславу Крастоўскаму, апошні, аднак, здолеў трапіць у фінал і заняў у турнірнай табліцы шостую пазіцыю. Сярэбраным прызёрам турніру стаў палачанін Ягор Уласенка, бронзу ўзяў Андрэй Грынькоў з Наваполацка. Пра сустрэчу з лепшымі тэнісістамі, нялёгкую барацьбу і яскравую перамогу спартсменам будуць нагадваць узнагароды ад фізкультурна-спартыўнага клуба «Дзвіна».

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *