Учительница первая моя…

Актуально В трудовых коллективах

Як часта бывае, сустрэнеш чалавека, пагаворыш, і адразу зразумела, што прысвяціў ён жыццё сваёй любімай прафесіі, ужыў свае здольнасці ў той справе, якая бліжэй за ўсё сэрцу, і гэтым карысны грамадству.

Такой і з’яўляецца Святлана Леанідаўна Валадзькова, настаўнік пачатковых класаў СШ №2 райцэнтра. Яна належыць да ліку тых педагогаў, што сумяшчаюць у сабе велізарны педагагічны вопыт, велічэзны аб’ём ведаў і па-сапраўднаму творчае, душэўнае стаўленне да самога працэсу навучання школьнікаў.

За 34 гады працы ў роднай установе адукацыі (дарэчы, С. Л. Валадзькова і сама яе скончыла), педагог змагла падарыць сваім дзецям (а менавіта так ставіцца да кожнага вучня) шмат сіл, любові, дабрыні, каб кожны з іх не толькі навучыўся чытаць, пісаць, лічыць, але і быць памяркоўным у адносінах адзін да аднаго.

Святлана Леанідаўна — выдатны педагог, знаўца дзіцячых сэрцаў. На кожным сваім уроку яна развівае ў вучняў творчыя здольнасці, вучыць адчуваць і любіць прыроду. Заўсёды на ўздыме, на вышыні. З ёй вучням весела і цікава. Гэта было адразу бачна пры нашай сустрэчы: дзеці абступілі настаўніцу, кожны хацеў яе абняць, каб звярнула ўвагу менавіта на яго, а не на каго іншага. Думаю, гэта дарагога варта.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *