Золото турнира — у «Юности» из Бешенкович

Спорт

Вера ў сябе — неад’емная частка спорту. Як цярпенне, мэтанакіраванасць і канцэнтрацыя. Тут няма месца ляноце і сімуляцыі. Калі чалавек
упэўнены, што задача яму па сілах, ён не спыніцца, і вынік абавязкова будзе дасягнуты. Гэта і пацвердзіла адкрытае першынство раёна па
валейболе сярод мужчынскіх каманд.

Удзел у спартыў- ных баталіях прымалі прадстаўнікі УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», ДЮСШ, Ульскага ліцэя, каманда райцэнтра «Юнацтва». На тур-
нір завіталі таксама госці з Гарадка і аг. Ржаўка. Дух барацьбы панаваў непадробны: за перамогу спартсмены змагаліся доўга і ўпарта, да самага вечара. Падтры-
маць іх прыйшло нямала сяброў і знаёмых. Гледачы далі волю эмоцыям, гучна радаваліся ўдалым камбінацыям і засмучаліся крыўдным паражэнням. Такая пад-
трымка дарагога варта.

Аднак фартуна, як і заўсёды, усміхнулася толькі самым-самым. На гэты раз перамогу заваявала «Юнацтва». Сярэбранымі прызёрамі сталі валейбалісты УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», бронзу ўзялі спартсмены ДЮСШ. Лепшым гульцом турніру прызнаны Дзмітрый Бяззубенка з каманды чэмпіёнаў. Што ж,
скарбонка перамог нашых землякоў папоўнілася яшчэ адным дасягненнем. Чэмпіёнскі тытул і ўдалыя гульні — толькі пачатак бліскучага шляху да вялікіх вяршыняў!
* * *
За дзень да вялікай валейбольнай «бітвы» на пляцоўцы ФСК «Дзвіна» спаборнічалі юныя аматары здаровага ладу жыцця. Спартландыя «У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я», прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, сабрала сапраўдных прыхільнікаў спорту (удзельнікі турніру сур’ёзна трэніруюцца ў ФСК).
Пазітыўныя эмоцыі напаўнялі залу. Каманды «Сяброўства» і «Сокал» выпрабоўвалі свае сілы ў спартыўных гульнях (спаборніцтва ўключала таксама элементы футбола, баскетбола). Юнакі паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Спрытныя, вясёлыя, яны і змагаліся заўзята. Згулялі ўнічыю, таму ўсе ўдзельнікі
былі ўзнагароджаны граматамі спартыўнага клуба.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *