9 мая — День государственного герба и государственного флага Республики Беларусь

Актуально Важное

 Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Сімвалічна, што сёлета ён супаў з днём Вялікай Перамогі. Гэтыя святы аб’ядноўваюць розныя пакаленні беларусаў. Любоў да радзімы непарыўна звязана з трапяткімі і паважлівымі адносінамі да галоўных сімвалаў краіны. Герб і сцяг — важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці, гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, духоўных

і маральных рыс, асаблівасцей культуры і светапогляду нашага народа. Імі ганарацца і шануюць, як родны дом і звычаі. Яны сталі духоўнымі святынямі, увасабляюць важнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў — імкненне да свабоды і справядлівасці, стваральнай і самаадданай працы на сваёй зямлі дзеля яе росквіту, жаданне жыць у міры і згодзе ў нашым агульным доме, пачуццё асабістай адказнасці кожнага за лёс краіны.

Са святам вас, дарагія землякі! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, міру, шчасця і сямейнага дабрабыту! Няхай дзяржаўныя сімвалы нязменна асвятляюць шлях да самых высокіх дасягненняў!

Галіна УНУКОВІЧ,старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў. 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *