Уважаемые воины-интернационалисты Бешенковичского района, ветераны войны в Афганистане! Принимайте поздравления!

Актуально

Шаноўныя воіны-інтэрнацыяналісты Бешанковіцкага раёна, ветэраны вайны ў Афганістане!

Сёлета адзначаецца 33-я гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень памятны для ўсіх нас. Схіляем галовы перад вашым подзвігам, аддаём даніну павагі і найглыбокай удзячнасці за сумленна і мужна выкананы воінскі і грамадзянскі абавязак. Незагойнай ранай у сэрцах жыве горыч страты баявых сяброў, родных і блізкіх. Падзяляем ваш смутак і боль. Сыны нашай Радзімы самааддана выконвалі баявыя задачы, імкнучыся прынесці на афганскую зямлю мір і спакой, даказалі, што вартыя гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай.

Сёння, у мірны час, вы дэманструеце прыхільнасць дабру і справядлівасці, прынцыповую жыццёвую пазіцыю, уносіце важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве. У гэты памятны дзень жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *