Уважаемые труженики и ветераны бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства Бешенковиччины! Принимайте поздравления с профессиональным праздником!

Актуально В трудовых коллективах Общество

Шаноўныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Камунальныя даброты даўно сталі для ўсіх звыклай справай, таму многія нават не задумваюцца, якіх намаганняў каштуе забяспечыць стабільную работу разгалінаванай камунальнай гаспадаркі. Аднак ваша праца заўсёды навідавоку, людзі штодня адчуваюць і ацэньваюць яе вынікі. Вы ствараеце цяпло і ўтульнасць у дамах, на прадпрыемствах і ва ўстановах, забяспечваеце камфортнае жыццё землякоў. Дабрабыт кожнай сям’і шмат у чым за лежыць ад вашага прафесіяналізму і адказнасці. Вялікі дзякуй за добрасумленную працу, захаванне лепшых традыцый, імкненне да якасна новага ўзроўню развіцця!

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпных жыццёвых сіл і новых прафесійных поспехаў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *