Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства с профессиональным праздником

Актуально

Шаноўныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Сённяшні дзень немагчыма ўявіць без якаснага бытавога абслугоўвання, надзейнага жыллёва-камунальнага комплексу. Ваша галоўная мэта — стварэнне камфортнага і годнага жыцця. Вы заўсёды на варце чысціні і парадку на вуліцах, цеплыні ў дамах жыхароў раёна, на прадпрыемствах і ва ўстановах.

Ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і самааддачы, якасці паслуг, цярпення і ўмення працаваць з людзьмі шмат у чым залежаць не толькі дабрабыт і ўмовы жыцця насельніцтва, але і яго настрой. Ваша праца заўсёды навідавоку, кожны штодня адчувае і ацэньвае яе вынікі.

Вялікі дзякуй вам за адданасць справе і шчыры клопат, за добрасумленную, стваральную працу на карысць нашай малой радзімы! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі ўсіх вытворчых і жыццёвых планаў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *