В Бешенковичском районе начался подсев многолетних трав

Заботы сельские Новости района

Да с тарту масавых вясенне-палявых работ ёсць яшчэ пэўны час. А ле в яскоўцы паступова пачынаюць уваходзіць у працоўны рытм. Нашы бешанковіцкія аграрыі актыўна рыхтуюцца да пасяўной. Адны завяршаюць наладку тэхнікі. Іншыя, нягледзячы на зменлівае надвор’е, пачалі ўжо ўносіць у глебу мінеральныя ўгнаенні, падсяваць шматгадовыя травы.

Для ўмацавання кармавой базы актывізавалі падсеў шматгадовых траў і працаўнікі СУП «Вядзерава». Усяго рупліўцы плануюць падсеяць 400 гектараў траў. Дадзены від работ даручаны Аляксандру Гайдукову (па дадзеных на канец мінулага тыдня на яго рахунку — 210 гектараў). Унясеннем угнаенняў на палеткі гаспадаркі займаюцца Аляксей Заяц на «МТЗ‑1221» з «РДУ‑3» (484 гектары) і Руслан Ярмоленка на «МТЗ‑82» (78 га).
Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *