Уважаемые работники и ветераны труда лёгкой промышленности! Сегодня поздравления для вас!

Актуально К сведению Общество

Шаноўныя работнікі і ветэраны працы лёгкай прамысловасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Лёгкая прамысловасць мае вялікае сацыяльнае значэнне, бо з’яўляецца адной з вядучых галін народнай гаспадаркі, задавальняе запатрабаванні грамадства ў таварах і спрыяе паляпшэнню якасці жыцця. У няпростай эканамічнай сітуацыі вы пастаянна ўдасканальваеце тэхналогію вытворчасці, пашыраеце асартымент канкурэнтаздольнай, якаснай прадукцыі, захоўваеце і памнажаеце назапашаны вопыт, працоўныя традыцыі. Вялікі дзякуй вам за адданасць прафесіі, майстэрства, творчы падыход і настойлівасць у дасягненні мэт.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых ідэй і працоўных дасягненняў, надзейных партнёраў і ажыццяўлення ўсіх задум! Няхай ва ўсім і заўсёды вам спадарожнічае поспех!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *