Уважаемые работники и ветераны пожарной службы! Сегодня поздравления для вас

Актуально В трудовых коллективах

Шаноўныя работнікі і ветэраны пажарнай службы раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы выбралі нялёгкую, але высакародную справу — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае — чалавечыя жыцці. Самаадданасць і сіла духу, узаемавыручка, мужнасць, доблесць, прафесійнае майстэрства — вашы адметныя якасці і залог спакою жыхароў нашага раёна, іх упэўненасці ў бяспецы заўтрашняга дня.

Вялікі дзякуй усім, хто займаецца прафілактычнай работай па ­папярэджанні пажараў, знаходзіцца на перадавой лініі агню, перадае свой бясцэнны вопыт маладым, за прафесіяналізм і адданасць выбранай справе! Жадаем вам больш спакойных дзён і менш экстрэмальных. Моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мірнага неба вам і вашым блізкім!

Галіна УНУКОВІЧ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *