Внимание! Объявлены конкурсы к 575-летию Бешенкович

Важное К 575-летию Бешенкович Новости района

На лепшы твор пра Бешанковічы

Рэдакцыя раённай газеты «Зара» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама аб’яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшы паэтычны, празаічны твор пра Бешанковічы, прысвечаны 575-годдзю гарпасёлка.

Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы. Конкурсныя работы прымаюцца па 29 ліпеня, іх неабходна дасылаць на электронны адрас zarabesh@yandex.ru або на паштовы адрас: г. п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 15.

Творы лаўрэатаў конкурсу будуць апублікаваны на старонках «Зары». А ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас урачыстых мерапрыемстваў 6 жніўня.

…і на лепшы рэцэпт стравы з бульбы

У рамках святкавання юбілею горада пройдзе абласны конкурс «Бульбашы на кірмашы». Вы можаце стаць яго непасрэдным удзельнікам. Для гэтага неабходна даслаць у рэдакцыю свой рэцэпт стравы з бульбы. Галоўная ўмова — каб рэцэпт быў арыгінальным, а страва — смачнай!

Святлана ВАРОШКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *