Дорогие земляки! Принимайте поздравления с Днём рождения Бешенкович!

К 575-летию Бешенкович

Юбілей гарпасёлка — наша агульнае свята. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто тут нарадзіўся і вырас, хто прыехаў сюды і застаўся жыць, адным словам, усіх, хто любіць Бешанковічы і Прыдзвінне, працуе на карысць свайго раёна і краіны ў цэлым.

Наш гарпасёлак-юбіляр мае багатую гісторыю. За больш чым пяць з паловай стагоддзяў Бешанковічы прайшлі шлях заснавання, станаўлення і развіцця, зведалі нямала хвалюючых і драматычных падзей, але нікому не скарыліся, вытрымалі і перамаглі, у чым вялікая заслуга нашых продкаў і сучаснага пакалення. Мы па праве ганарымся сваёй малой радзімай, нашымі традыцыямі, дасягненнямі землякоў. Ганарымся жыхарамі прыдзвінскага краю, якія цаной уласнага жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлялі раён у нялёгкі пасляваенны час, услаўляюць яго ў мірныя дні самаадданай, карпатлівай і ўпартай працай.

Сёння Бешанковіцкі раён дынамічна развіваецца. Функцыянуюць прамысловыя, сельскагаспадарчыя, гандлёвыя прадпрыемствы, будуецца новае жыллё. Разам мы ўдасканальваем сацыяльную сферу, сферы абслугоўвання, адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, адраджаем і памнажаем культурныя традыцыі нашага краю. І галоўная заслуга ў гэтым належыць вам, дарагія землякі! Вы — душа нашага гарпасёлка, ад вас, вашай падтрымкі, вашых імкненняў і намаганняў залежыць, якім будзе яго заўтрашні дзень.

Дзякуй вам усім за працу, за вялікі ўклад у развіццё Бешанковіч і раёна, за любоў да роднай зямл! Разам мы зможам зрабіць наш край лепшым, але для гэтага кожнаму з нас трэба шмат працаваць. Бо толькі сумеснымі намаганнямі дасягаюцца пастаўленыя мэты.

Шчыра жадаем усім жыхарам і гасцям раёна здароўя, даўгалецця, дабрабыту, цяпла, любові, шчасця, новых здзяйсненняў! А райцэнтру, слаўнай бешанковіцкай зямлі — стабільнасці, міру і працвітання!

Са святам, дарагія сябры! З юбілеем, Бешанковічы!

Галіна Унуковіч,старшыня раённага выканаўчага камітэта. 

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *