На Бешенковиччине пройдут мероприятия, приуроченные ко Дню белорусской письменности

К сведению

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, будуць ладзіцца ў нашым раёне. Па словах метадыста ДУ «Бешанковіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Вікторыі Аляксандраўны Крастоўскай, у пачатку верасня ва ўсіх навучальных установах Прыдзвіння, напрыклад, пройдуць тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, урокі-прэзентацыі.

Шэраг тэматычных мерапрыемстваў уключаны і ў план ДУК «Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». Як паведаміла рэдакцыі загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Таццяна Іванаўна Мароз, у цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізуюць выставу-прагляд «Пісьменства… Дакрануцца да мінулага». Гадзіну літаратурнага краязнаўства да 85-годдзя з дня нараджэння нашага земляка Барыса Беляжэнкі пад назвай «Літаратурная краіна Барыса Беляжэнкі»  1 верасня правялі бібліятэкары ЦРБ.

У дзіцячай раённай бібліятэцы да Дня беларускага пісьменства для юных чытачоў падрыхтавалі экскурс у гісторыю кнігадрукавання ў рамках работы клуба «Крынічка» пад назвай «Шлях друкаванага слова», у Ульскай – гістарычнае падарожжа «Кніжная спадчына праз вякі», у Драздоўскай – літаратурную гадзіну «Свята зноў, свята слова», у Палітаддзельскай – пазнавальную віктарыну «Слова нас аб’ядноўвае». Выставу-віктарыну «Дарога да святыняў друкаванага слова» рыхтуе для вяскоўцаў бібліятэка ў Вярхоўі, тэматычную гутарку «Паклон беларускаму слову!» — у Ржаўцы, кніжна-ілюстрацыйную выставу «Промні асветніцтва» — Бешанковіцкая гарпасялковая бібліятэка.

У Задарожскай бібліятэцы чытачам прапануюць прыняць удзел у гадзіне гучнага чытання «Чытаем па-беларуску». Гістарычную гадзіну «Зоркі беларускай асветы» правядуць у Сініцкай бібліятэцы, гістарычнае падарожжа «Мова – скарб народа» — у Сокараўскай. У Бачэйкаве бібліятэка чакае чытачоў для ўдзелу ў пазнавальнай гульні «Сябры роднай мовы».

Koжны гoд cвятa пaкaзвae, штo Бeлapycь зaўcёды былa i зacтaeццa кpaiнaй з выcoкaй кнiжнaй кyльтypaй, штo нaшы выдaўцы зpaбiлi нeaцэнны ўклaд y paзвiццё cycвeтнaгa кнiгaдpyкaвaння. Гicтopыя бeлapycкaй кнiгi нaлiчвae тaкoe мнocтвa cycвeтнa вядoмыx iмёнaў, якiм нaўpaд цi мoжa пaxвaлiццa нeйкaя iншaя кpaiнa.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *