Уважаемые женщины-матери бешенковичского края! Принимайте поздравления

Актуально

У дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца самае душэўнае свята – Дзень маці. І такое супадзенне не выпадковае, таму што маці, нібы Багародзіца, стараецца абараніць сваіх дзяцей покрывам святой любові і пяшчоты, бескарыслівага клопату і падтрымкі. Матуля — самы дарагі чалавек, які заўсёды побач, наш першы настаўнік, мудры дарадца і адданы сябар. Для кожнага чалавека няма на свеце нікога бліжэйшага і раднейшага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё.

Слова «мама» неаддзельнае ад такіх паняццяў, як мір, сям’я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць. Сённяшняе свята — не толькі даніна глыбокай павагі і любові да тых, хто падарыў нам жыццё, а яшчэ і прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны. Яно дапамагае нам яшчэ глыбей адчуць веліч і святасць сапраўднага прызначэння жанчыны – нараджэння і выхавання наступных пакаленняў, умацавання сямейнага дабрабыту, захавання духоўнага багацця грамадства.

Дарагія матулі, бабулі, мілыя жанчыны! Мы ўдзячны вам за ваш жыццёвы вопыт, працаздольнасць і цярпенне, за выхаванне юных жыхароў раёна сапраўднымі патрыётамі Беларусі. Асаблівыя словы прызнання адрасуем шматдзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, словы шчырай удзячнасці за вашу любоў, мудрасць і спагаду. Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, любові, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *