Уважаемые жители Бешенковичского района! Принимайте поздравления с 105-годовщиной Октябрьской революции!

Актуально

Кастрычнік 1917 года — гэта сімвал пераўтварэння жыцця, пакланенне перад мужнасцю тых, хто абараняў ­Радзіму, верыў у светлую будучыню, ішоў на подзвіг у імя ідэі. 105 гадоў таму абвясціўшы прынцып права нацый на самавызначэнне, рэвалюцыя адкрыла шлях да нацыянальнага адраджэння, паскоранага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця народаў.

Аддаючы даніну павагі і памяці некалькім пакаленням, што стварылі нашу дзяржаву, сваёй працай памножылі яе эканамічны і культурны патэнцыял, абаранілі ў гады ваеннага ліхалецця, наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Сёння Беларусь — незалежная дзяржава, у якой паспяхова ажыццяўляецца мноства пераўтварэнняў, накіраваных на павышэнне дабрабыту беларускага народа. Нас аб’ядноўвае агульная задача — ­умацоўваць магутнасць дзяржавы, ствараць годныя ўмовы жыцця, забяспечваць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам.

Дарагія землякі, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Гэты дзень — напамін пра высокія ідэалы і высакародныя мэты. Няхай ён заахвоціць кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра перажытае і будучае, дапаможа прыйсці да згоды, узаемапавагі і далейшай плённай дзейнасці на карысць нашага раёна і роднай краіны.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *