Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны радыё,  тэлебачання і сувязі! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Важное

Яно аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій — журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, сувязістаў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі — усіх тых, хто сваёй стваральнай працай робіць наша жыццё камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.

Ваша прафесійная дзейнасць дапамагае быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў свеце, нашай краіне, раёне, фарміруе грамадскую думку, мабілізуе і кансалідуе грамадства, адкрывае шырокія магчымасці для інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, натхнення, яркіх творчых работ, невычэрпнай энергіі, росквіту і паспяховай рэалізацыі новых праектаў. Няхай усё задуманае ўвасобіцца ў жыццё і прынясе новыя прыкметныя вынікі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *